У Дзятлаўскім аддзеле Дэпартамента аховы ў рамках прафарыентацыйнай работы ладзіўся Дзень адчыненых дзвярэй.

Выдатнай магчымасцю даведацца пра будні службы, задачы і абавязкі супрацоўнікаў, патрабаванні, якія прад’яўляюцца да іх, скарысталіся вучні 1-4 класаў гімназіі № 1, сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы і Казлоўшчынскай сярэдняй школы.

– Падобныя мерапрыемствы спрыяюць павышэнню цікавасці да работы нашага падраздзялення, а для некаторых школьнікаў увогуле могуць стаць штуршком да выбару будучай прафесіі, – упэўнены начальнік Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы Дзяніс Грынцэвіч.

Пры наведванні падраздзялення навучэнцаў чакала шмат цікавага. Так, міліцыянер-кінолаг узвода міліцыі Радзівон Рэгіневіч і яго памочнік – службовы сабака Шархан падрыхтавалі для дзяцей відовішчнае выступленне. Школьнікі пабачылі, якія каманды можа выконваць кемлівы Шархан, даведаліся, як ён ідзе па слядах і затрымлівае парушальніка, у чым яшчэ можа дапамагчы праваахоўнікам.

Не менш цікавым было знаёмства юных гасцей з сучаснай матэрыяльна-тэхнічнай базай аддзела, якая дазваляе атрымліваць аператыўную інфармацыю ў рэжыме рэальнага часу і прыбываць нарадам на месца ўчынення правапарушэння за лічаныя хвіліны. Была ў дзяцей магчымасць пабачыць, нават прымерыць на сябе і пафатаграфавацца ў спецыяльных сродках аператыўнага прызначэння – браніраванай камізэльцы са шлемам і шчытом.

Візіт у падраздзяленне пакінуў станоўчыя ўражанні ў хлопчыкаў і дзяўчынак, яны з задавальненнем слухалі супрацоўнікаў, задавалі ім пытанні.

Ірына СТЫРНІК

Фота арганізатараў     

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации