Да акцыі “Нашы дзеці” далучылася раённая арганізацыя ГА “Белая Русь”. Яе старшыня Вадзім Бялятка разам з намеснікам старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Святланай Залучан наведалі шматдзетную сям’ю, у якой выхоўваецца восем дзяцей, прывезлі ім у падарунак салодкія прысмакі і садавіну.

– У нашай краіне цяпер праходзіць акцыя “Нашы дзеці”, вы таксама нашы дзеці, бо з’яўляецеся грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Прыміце шчырыя віншаванні з чароўнымі навагоднімі святамі, жадаем вам моцнага здароўя, каб вы добра вучыліся, толькі радавалі бацькоў. Новы год – час, калі збываюцца мары, няхай у вас усё задуманае спраўдзіцца, а Дзед Мароз прынясе вам яшчэ шмат падарункаў, – пажадалі госці.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #нашидети

Похожие публикации