Дабрачынная рэспубліканская навагодняя акцыя “Нашы дзеці” прадаўжае сваё падарожжа па Дзятлаўшчыне, каб хлопчыкі і дзяўчынкі радаваліся святам і атрымалі салодкія падарункі.
На гэты раз гасцей сустракалі ў вёсцы Саннікі ў апякунскай сям’і Таццяны Кібінь, дзе гадуюцца трое непаўналетніх дзяцей – Марыя, Аляксей і Юрый.
З падарункамі ад РГА “Белая Русь” у сям’ю прыехаў старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Аляксандр Бараноўскі. У Санніках да яго з падарункам далучыўся старшыня Дварэцкага сельвыканкама Канстанцін Вінцукевіч.

У сям’і Кібеняў гасцей сустракалі каля навагодняй ёлкі, якая ззяла агеньчыкамі. Паколькі Юрый быў у дзіцячым садзе, а Марыя на навагоднім ранішніку, віншаванні ад прымаў Аляксей.
Аляксандр Станіслававіч павіншаваў сям’ю з Калядамі і надыходзячым Новым годам, пажадаў моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, а дзеткам – быць паслухмянымі і старанна вучыцца.
Канстанцін Адамавіч далучыўся да віншаванняў з пажаданнямі міру і дабра.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #нашидети