У рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Вадзім Бялятка разам з намеснікам старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Святланай Залучан наведалі сям’ю Грыцко, якая сёлета прыехала на Дзятлаўшчыну са Шчучынскага раёна, атрымала арэнднае жыллё  ў вёсцы Белагурна. Тата сямейства працуе ў КСУП “Граніт-Агра”, мама знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску, сям’я чакае папаўненне – трэцяе дзіця.

– У гэты чароўны пераднавагодні час мы віншуем вашу сям’ю з надыходзячым святам, рады, што ў вас усё наладжваецца, жадаем, каб і далей ваша жыццё складвалася найлепшым чынам. Прыміце гэты салодкі падарунак  ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, – павіншаваў Вадзім Аляксандравіч.

Няхай яшчэ адной шматдзетнай сям’ёй на Дзятлаўшчыне стане больш.

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #нашидети

Похожие публикации