У рамках рэспубліканскай дабрачыннай навагодняй акцыі “Ад усёй душы”, якая заклікана падарыць святочны настрой і шчырыя эмоцыі людзям мудрага ўзросту, на Дзятлаўшчыне віншаванні прымаюць заслужаныя землякі.

Пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго і начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Таццяна Пратаковіч з падарункамі наведалі Яўгенію Савань – ветэрана педагагічнай працы са шматгадовым стажам, жонку былога начальніка пашпартнага стала Васіля Яўгенавіча і проста добрую жанчыну з адкрытай душой.

Яўгенія Рыгораўна ў свой час працавала ў раённым камітэце камсамола, магла пабудаваць партыйную кар’еру, аднак выбрала работу ў школе і не памылілася. Выкладала матэматыку, была намесніцай дырэктара па выхаваўчай, а затым – па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава (цяпер імя А. М Чурылы). Працаваць прадоўжыла і пасля выхаду на пенсію, а калі пайшла на заслужаны адпачынак, актыўна ўключылася ў грамадскую работу. Трынаццаць гадоў з’яўлялася намеснікам старшыні раённага савета ветэранаў педагагічнай працы, стала ініцыятарам многіх добрых пачынанняў. Сярод іх – штогадовыя раённыя ўрачыстыя сустрэчы ветэранаў-педагогаў да Дня пажылых людзей, выпуск артыкулаў пра настаўнікаў-юбіляраў у раённым друку, віншаванні з днём нараджэння кожнага педагога-пенсіянера, падтрымка былых калег і іх сем’яў у цяжкіх жыццёвых сітуацыях. Яўгенія Рыгораўна і сёння ўмее знаходзіць добрыя словы для людзей, можа даць слушную параду. Яна лічыць сябе шчаслівым чалавекам, бо змагла рэалізавацца ў прафесіі. За гады працы наша зямлячка адзначана шматлікімі граматамі, дыпломамі, падзячнымі лістамі, юбілейным медалём “За доблесную працу”, знакам “Выдатнік народнай асветы БССР”, ордэнам “Знак пашаны”, яе імя занесена ў Кнігу Славы Дзятлаўскага раёна.

У шаноўныя 88 гадоў Яўгенія Рыгораўна шмат чытае, часта тэлефануе родным і сябрам. Яна ўдзячна сваёй сацыяльнай работніцы Таццяне Гарус, якая дапамагае з хатнімі справамі і пакупкамі, робіць быт больш камфортным і прыемным. Часта матулю наведвае дачка Алена, якая жыве ў Гродне, прыязджае сын, не забываюць унукі.

Госці пажадалі Яўгеніі Рыгораўне здароўя, бадзёрасці духу, цярпення, знаходзіць радасць у кожным дні і прадаўжаць радаваць блізкіх і сяброў добрымі словамі і парадамі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
У сферы адказнасці – якасць тавараў і бяспека спажыўцоў
«Встречная полоса!»

«Встречная полоса!»

12 февраля, 2026
Як захаваць мір?

Як захаваць мір?

12 февраля, 2026

Похожие публикации