У рамках раённай цімураваланцёрскай працоўнай акцыі “Снегапад” члены раённага валанцёрскага клуба “Мы разам!”, навучэнцы гімназіі № 1 і сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы, а таксама каардынатар іх дзейнасці Ірына Мішчанка прынялі актыўны ўдзел у працоўным дэсанце “Чысты помнік”.

Дзеці і педагогі ачысцілі ад снегу помнікі райцэнтра – воінам-інтэрнацыяналістам, а таксама Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку.

Далучыліся да акцыі і іншыя школы раёна. Дзякуючы сумесным намаганням валанцёраў, памятныя мясціны Дзятлаўшчыны сталі больш дагледжанымі і даступнымі для жыхароў і гасцей горада.

Сваім меркаваннем наконт удзелу ў акцыі падзялілася дырэктар сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы Марына Нячай:

– Служэнне памяці – гэта служэнне Радзіме. Для дзяцей з клуба “Патрыёт” і валанцёраў удзел у падобных акцыях – не проста добрая традыцыя, а частка іх унутранага кода. Яны растуць у духу павагі да гісторыі, подзвігу продкаў, да тых, хто не шкадаваў жыцця дзеля міру на нашай зямлі. Сёння мірныя дні дазваляюць юнаму пакаленню вучыцца, марыць, будаваць планы, і гэта стала магчымым дзякуючы мужнасці тых, хто адліты ў камні і бронзе. Валанцёрства – гэта не разавая падзея, а лад жыцця, а патрыятызм – не толькі мітынгі і сцягі, але і гатоўнасць у любую хвіліну і надвор’е прыйсці і зрабіць тое, што патрэбна проста таму, што гэта правільна. Такія акцыі – жывы напамін аб тым, што дабро, павага і памяць застаюцца назаўжды.

Падрыхтавала Ірына СТЫРНІК

Фотаздымкі ўдзельнікаў акцыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
У сферы адказнасці – якасць тавараў і бяспека спажыўцоў
«Встречная полоса!»

«Встречная полоса!»

12 февраля, 2026
Як захаваць мір?

Як захаваць мір?

12 февраля, 2026

Похожие публикации