29 верасня ў Раклевіцкім доме культуры прайшла акцыя “Жыццё — мая адказнасць”, прысвечаная здароваму ладу жыцця. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні Раклевіцкай базавай школы і жыхары аграгарадка. З лекцыяй аб небяспецы наркатычных сродкаў выступіла фельчар Раклевіцкага ФАПа Людміла Савасцюк. Для дзяцей правялі інтэрактыўную гульню па пытаннях здаровага ладу жыцця і паказалі відэаролікі аб жыцці нарказалежных людзей.
I. ПЯТРАШ,
загадчык Раклевіцкага дома культуры