У рамках акцыі “Моладзь за бяспеку” юныя ратаўнікі гімназіі і сярэдняй школы №3 горада Дзятлава наведалі састарэлых грамадзян і шматдзетныя сем’і. Не ўсе сталыя людзі могуць праверыць стан коміна на гарышчы, замяніць элемент сілкавання ў аўтаномным пажарным апавяшчальніку, працаваць каля дома, у агародзе. Вось і прыйшлі на дапамогу пенсіянерам юныя памочнікі. Вучні пасля ўрокаў разам з супрацоўнікам РАНС адправіліся ў вёскі Хадзяўляны і Савічы. За некалькі гадзін яны змаглі дапамагчы і плот з калодзежам пафарбаваць, і агарод прапалоць, і парадак на ўчастку навесці.

Для дзяцей са шматдзетных сем’яў былі падрыхтаваны сувеніры і падарункі: наклейкі, размалёўкі і цікавыя кнігі.

Бацькам яшчэ раз нагадалі аб тым, што небяспечна пакідаць дзяцей без нагляду.

 

А. БЕЛЕНКА,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

Предыдущая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации