У адкрытага акцыянернага таварыства “Дзятлаўскі сыраробны завод” ёсць добрая традыцыя: у Дзень пажылых людзей віншаваць былых работнікаў прадпрыемства, якія аддалі вытворчаму працэсу на заводзе дзясяткі гадоў жыцця, а цяпер знаходзяцца на заслужаным адпачынку.

Кожная такая сустрэча для былых працаўнікоў — гэта свята, якога яны чакаюць цэлы год. Традыцыйныя святочныя мерапрыемствы дазваляюць ім сустрэцца, пагутарыць, даведацца шмат новага і цікавага пра
родны завод. Не стаў выключэннем і 2017 год.

Напярэдадні Дня пажылых людзей “Сырная страна” гасцінна адчыніла дзверы для сваіх ветэранаў працы. Восень у гэты дзень таксама парадавала людзей сонцам і цяплом, а таму асабліва прыемна было прайсціся па добраўпарадкаванай тэрыторыі завода, сфатаграфавацца на памяць.

Прадоўжылася сустрэча ў актавай зале прадпрыемства. З пажаданнямі і віншаваннямі да прысутных звярнуўся дырэктар ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод” Вадзім Уладзіміравіч Палюховіч. Ён шчыра падзякаваў былым работнікам за добрасумленную працу, вопыт, якім яны з задавальненнем дзеляцца з маладымі калегамі, расказаў пра апошнія дасягненні “Сырной страны”. Так, на нядаўнім фестывалі “Тэорыя вялікага сыру” ў Гродне, дзе малочную прадукцыю прадстаўлялі 19 галіновых прадпрыемстваў Беларусі, дзятлаўскія сыраробы атрымалі дзве ўзнагароды. У конкурсе сыроў з чэдарызацыяй сыр “Сhedder Gold” быў адзначаны дыпломам другой ступені.

Дыпломам за першае месца ў групе сыроў з высокай тэмпературай нагрэву адзначаны сыр “Сheese BUM”.

Вадзім Уладзіміравіч Палюховіч пажадаў ветэранам працы здаровага даўгалецця, сямейнага дабрабыту.

І. КАЎКЕЛЬ

3 Комментарии

  • Молодцы сыроделы. Всегда уважительное отношение к своим пенсионерам — было и есть.

  • Прекрасная традиция. Вот у кого можно поучиться.

  • Уважаемые сыроделы, поздравляю Вас с новыми наградами.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации