На базе дзясятага класа сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы прайшла дыялогавая пляцоўка з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Вольгі Жэлезоўскай.

Таксама госцем сустрэчы стала дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу, дырэктар гэтай навучальнай установы Марына Нячай.

Тэмай, якая была абрана для размовы, сталі вынікі мінулай пяцігодкі і стратэгія сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, прынятая на Усебеларускім народным сходзе.

Вядучая мерапрыемства, педагог Наталля Белаус растлумачыла, чаму будучыня нашай краіны ў руках моладзі:

–  У 2026 годзе стартуе новая пяцігодка – перыяд, які вызначыць, як будзе жыць Беларусь да 2030 года. У сваім навагоднім звароце Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь адзначыў: “А моладзь павінна засвоіць: Беларусь – гэта не проста старонкі падручнікаў і старыя фатаграфіі. Беларусь – гэта вы, ваш розум і вашы мары. Прапануйце новыя ідэі, ідзіце сваім шляхам. Дзяржава Вам у гэтым дапаможа”. Такім чынам, разам мы абмяркуем, якія выклікі стаяць перад краінай, якой вы хочаце бачыць сваю будучыню і што можаце зрабіць вы, маладое пакаленне, для яе росквіту.

Марыня Нячай узгадала пра ўдзел ва Усебеларускім народным сходзе і ключавых рашэннях, прынятых на ім.

Вольга Жэлезоўская паведаміла школьнікам, што Дзятлаўскі раён – прамысловы, расказала пра сацыяльна-эканамічнае развіццё, дасягненні і інавацыі на працягу мінулай пяцігодкі і планах на бліжэйшае пяцігоддзе. Па яе словах, у прыярытэце застануцца камфорт грамадзян, дастойныя ўмовы працы і развіццё эканомікі праз укараненне інавацый і з дзяржаўнай падтрымкай.

Школьнікі задалі Вользе Антонаўне пытанне аб тым, як яны могуць быць карыснымі сваёй краіне.

– Стаць сапраўднымі спецыялістамі і выдатна выконваць сваю работу, – адказала яна. – Прэзідэнт слушна заўважыў, што, калі кожны з нас будзе сумленна і старанна працаваць, Беларусь і далей будзе квітнеючай краінай.

Школьнікі прапанавалі свае складнікі Беларусі будучыні, сабраўшы іх у адзін пазл: сярод іх – абарона Радзімы, развіццё новых тэхналогій і адукацыйных падыходаў, ахова прыроды, падтрыманне здаровага ладу жыцця і работа моладзевых фарміраванняў.

Яны зрабілі фотаздымак з гасцямі на памяць аб сустрэчы.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
У сферы адказнасці – якасць тавараў і бяспека спажыўцоў
«Встречная полоса!»

«Встречная полоса!»

12 февраля, 2026
Як захаваць мір?

Як захаваць мір?

12 февраля, 2026

Похожие публикации