У Беларусі напярэдадні Дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне стартавала віншавальная эстафета з выплатай матэрыяльнай дапамогі асобным катэгорыям грамадзян паводле пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 113.

5 мая да перадсвяточнай акцыі далучылася Дзятлаўшчына. На адрасы землякоў з ліку былых работнікаў тылу, вязняў фашысцкіх канцлагераў, сем’яў загінулых накіраваліся прадстаўнікі ўлады, Дзятлаўскага ўчастка паштовай сувязі, работнікі культуры, сельскіх выканаўчых камітэтаў, школьнікі, члены калектываў, дзе раней працавалі гэтыя людзі.

У вёсцы Пруд удзельнікі акцыі, да якіх далучыліся работнікі КСУП “Войневічы” і старшыня мясцовага сельвыканкама Вольга Мазоль, з выплатай і падарункамі наведалі Сяргея Яфіміка – члена сям’і загінулых у ваенны час.

– З надыходзячым Днём Перамогі вас, – павіншаваў Сяргея Іосіфавіча намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка. – Моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, дабрабыту і ўсяго найлепшага.

Навучэнцы Казлоўшчынскай сярэдняй школы падзякавалі Сяргею Яфіміку, як прадстаўніку ваеннага пакалення, за мір, жыццё, спакойныя сны, магчымасць вучыцца і ажыццяўляць свае мары. Яны паабяцалі не забываць подзвігі абаронцаў Айчыны, з пашанай і павагай адносіцца да іншых людзей, жыцці якіх апаліла Вялікая Айчынная вайна.

Звонкай песняй “Кацюша” Сяргея Іосіфавіча павіншавалі артысты сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.

У гэты дзень такія ж віншаванні прымала яшчэ адна член сям’і загінулых з вёскі Дзямянаўцы – Юлія Казак.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзелавы панядзелак. Эканомія без страты якасці
ГрадусПлюс. Не мая трава, або Каму даглядаць пахаванні?
Сям’я! Служым разам!

Сям’я! Служым разам!

31 августа, 2026

Похожие публикации