Штогод навучэнцы філіялаў Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў, што размешчаны ў сельскай мясцовасці, спаборнічаюць і паказваюць сваё майстэрства ў абласным адкрытым конкурсе сярод вучняў такіх школ. І гэты год не выключэнне.

28 красавіка юныя музыканты філіяла № 1 аграгарадка Гезгалы і Новаяльнянскай дзіцячай школы мастацтваў прынялі ўдзел у гэтым конкурсе, які праходзіў у Лідскім дзяржаўным музычным каледжы. Іх сапернікамі сталі каля 100 хлопчыкаў і дзяўчынак з 26 школ Гродзенскай вобласці.



У выніку ўпартай падрыхтоўкі і заняткаў на працягу навучальнага года вучні паказалі дастойныя вынікі. Сярод выхаванцаў філіяла № 1 аграгарадка Гезгалы – Радзівон Жыгала (фартэпіяна), яго рыхтавала настаўніца Таццяна Царук, і Нэлі Санюк (скрыпка) узнагароджаны дыпломамі лаўрэата ІІ ступені. Кашко Анастасія (скрыпка) і Яўген Кашко (скрыпка) – дыпломамі лаўрэата ІІІ ступені. Юных скрыпачоў рыхтавалі да конкурсу настаўніца Алена Кашко, канцэртмайстар Ганна Болбат.

Навучэнцы Новаяльнянскай дзіцячай школы мастацтваў сваё майстэрства прадэманстравалі ў намінацыях “Народныя інструменты” і “Духавыя і ўдарныя інструменты”. Аляксандра Бароўская (домра) і Карына Маложына (мандаліна) узнагароджаны дыпломамі лаўрэатаў II ступені, падрыхтавала іх настаўніца Галіна Сёмуха. Кларнетыст Мацвей Маркевіч (клас настаўніка Юрыя Жданюка) узнагароджаны дыпломам лаўрэата III ступені. Неад’емнай часткай кожнага выступлення стала прафесійнае суправаджэнне канцэртмайстра Галіны Мякшыла.


Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае