Асабісты прыём грамадзян у Дзятлаўскім райвыканкаме правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Орда.

Такія прыёмы праходзяць кожны месяц і з’яўляюцца запатрабаванымі ў насельніцтва.

Да дэпутата звярнуліся некалькі заяўнікаў. Адзін з іх як фізічная асоба займаецца вырошчваннем сельгаспрадукцыі. Ёсць праблема, якая датычыцца тых, хто вядзе асабістую падсобную гаспадарку, у набыцці ўгнаенняў на ўмовах, прадугледжаных дзяржавай для сельгаспрадпрыемстваў, а таксама атрыманне дэкларацыі на адпаведнасць прадукцыі для рэалізацыі тавару, пытанне ўключэння новых гатункаў у раяніраваны пералік.

Другое пытанне тычылася аўтобуснага руху ў вёску Явар. Заяўнік выказаў просьбу дадаць яшчэ адзін маршрут у чацвер, калі жыхары жадаюць дабірацца ў райцэнтр на рынак, да спецыяліста па рамонце акуляраў.

Наступную жыццёвую праблему дапамагчы вырашаць заяўніку прыйшла цэлая група падтрымкі, землякі і суседзі. Жанчына з вёскі Кажухоўцы ўжо доўгі час не можа атрымаць від на жыхарства, прыехаўшы сюды з Туркменістана. Як аказалася, тэрмін яе даведак, якія для гэтага патрабуюцца, ужо выйшаў, а сама яна чалавек пажылы і вырашыць гэтага самастойна не можа. Да таго ж, не мае на гэта сродкаў, бо пенсію на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь усё па той жа прычыне не атрымлівае.

Міхаіл Сяргеевіч узяў усе агучаныя пытанні пад свой асабісты кантроль.

Дарэчы, пацверджаннем таго, што дэпутацкі ўдзел у вырашэнні многіх надзённых праблем мае свой плён, быў тэлефонны званок, які паступіў у час прыёму: жыхар нашага раёна дзякаваў дэпутату за садзейнічанне ў вырашэнні яго праблемы па медыцынскім абслугоўванні ў Мінску. Былі і прамыя тэлефонныя размовы аб прынятых мерах па папярэдніх зваротах са старшынёй Жукоўшчынскага сельвыканкама Іванам Свібам, другімі арганізацыямі.

–  Бясспрэчна, для мяне вельмі важна, каб праблемы, якія былі падняты людьмі, “не губляліся”, а заяўнікі былі ўпэўнены, што яны вырашаюцца. Пытанні ёсць розныя, некаторыя з іх не ўваходзяць у кампетэнцыю кіраўніцтва раёна, больш на ўзроўні міністэрстваў, рэспублікі, і таму ў дэпутата ёсць магчымасць іх абмеркаваць на вышэйшым узроўні. А ёсць і зусім жыццёвыя, дзе трэба проста дапамагчы чалавеку, часам і са сваіх асабістых кантактаў, скажам студэнту з інтэрнатам паспрыяць, калі для сям’і гэта пытанне складанае матэрыяльна, камусьці патрэбна тэрміновая медыцынская дапамога, другія бытавыя праблемы, іх шмат.  Гэтыя пытанні для мяне таксама немалаважныя, бо яны датычацца выбаршчыкаў, якія ставілі за мяне подпіс, значыць, давяраюць свайму абранніку, з надзеяй, што пры магчымасці ён абавязкова дапаможа. А гэта іх свет, іх лёсы, жыццё. І надзеі ні ў якім разе нельга падманваць, адносіцца да іх фармальна, каб не падарваць давер не толькі асабіста да сябе, а і наогул да інстытута заканадаўчай улады.

Паглядзелі ўсе пытанні, якія былі на папярэдніх зваротах. Так,  па аграгарадку Гезгалы яшчэ не ўсе зняты, таму будзем вырашаць праблемы і трымаць на кантролі. Зварот жыхароў Парэцкага сельсавета па медабслугоўванні таксама ў працэсе вырашэння.

Па сённяшнім звароце ёсць праблемы даволі актуальныя, у тым ліку па вырошчванні сельгаспрадукцыі фізічнымі асобамі, гэта не адзін чалавек, іх сотні, яны абрабляюць незапатрабаваныя землі, прыносяць вялікую карысць для краіны, гэта іх вялікая праца.

Пытанне аб відзе на жыхарства нескладанае. Разам з кіраўніком групы па грамадзянстве і міграцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама заяўнікам дадзены канкрэтныя рэкамендацыі, што і як зрабіць, спадзяюся, што да канца года яно будзе знята,– падрахункаваў Міхаіл Орда.

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации