Дзіцячы санаторый “Баравічок” зноў прымае замежных гасцей – з Луганска набрацца сіл перад пачаткам новага навучальнага года прыехалі 26 дзяцей і тры педагогі, якія іх суправаджаюць. Школьнікі будуць адпачываць на Дзятлаўшчыне да 30 жніўня, іх чакае не толькі аздараўленне, але і насычаная забаўляльная праграма.

Кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім з падарункамі і пачастункамі наведалі юных гасцей.

Андрэй Уладзіміравіч павітаў дзяцей і пацікавіўся, ці падабаецца ім у Беларусі, як іх прынялі, а таксама адзначыў, што для хлопчыкаў і дзяўчынак ужо запланаваны экскурсіі не толькі па нашым раёне, але і ў іншыя гарады і памятныя мясціны.

– У нас прыгожая краіна, будзе што паглядзець і запомніцца вам надоўга. Жадаю прыемнага адпачынку, знайсці шмат новых сяброў, міру ўсім, дабра і ўзаемаразумення, – пажадаў старшыня райвыканкама.

Са шчырымі словамі прывітання і падарункамі для гасцей далучыліся намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Вадзім Бялятка, дырэктар Дзятлаўскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм Віктар Адамчык.



Педагогі Алена Краўчанка і Анастасія Сердзюкова ў Беларусі першы раз, і ў іх шмат уражанняў ад паездкі:

– І нам, і дзецям вельмі спадабалася, нас цудоўна прынялі. Разнастайная, насычаная праграма, нават няма калі сумаваць па доме. Было проста асвоіцца, бо вакол нас вельмі добрыя, шчырыя, ветлівыя людзі, адчуваецца цеплыня ў адносінах. Спадзяёмся, што выдасца яшчэ нагода пабываць у вас у гасцях.





Завяршылася сустрэча забаўляльнай праграмай для дзяцей ад узорнай студыі роставых лялек “Яркае свята для ўсіх”.





Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае