Удзел у педагагічнай канферэнцыі прынялі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў, намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Пранюк, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта, намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Кацярына Пятруцкая, пракурор Гродзенскай вобласці Аляксандр Жукаў, прадстаўнікі педагагічнай супольнасці і структур, з якімі наладжана цеснае супрацоўніцтва.
На мерапрыемстве абмеркавалі асноўныя напрамкі ўдасканалення работы рэгіянальнай сістэмы адукацыі. Дарэчы, школы і гімназіі Гродзеншчыны цалкам гатовыя да новага навучальнага года. Усяго ў сістэме адукацыі вобласці працуе каля 30 тысяч чалавек. У новым навучальным годзе адкрыюць свае дзверы для дзяцей 297 установаў адукацыі. Упершыню сядуць за парты каля 10 400 дзяцей. Каля 700 маладых педагогаў пачнуць работу па размеркаванні.

Дэлегацыя Дзятлаўскага раёна прыняла ўдзел у педагагічнай канферэнцыі. Нашы педагогі былі адзначаны на абласным узроўні.
Настаўніца рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы Вольга Старыкава ўзнагароджана Ганаровай граматай абласнога Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, высокае прафесійнае майстэрства і значны ўклад у развіццё сістэмы адукацыі Гродзенскай вобласці.
Святлана Кетка, настаўнік-метадыст гімназіі № 1 горада Дзятлава, узнагароджана нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Выдатнік адукацыі”.
Ірына КАМАРОВА
Фота прадастаўлена ўдзельнікамі мерапрыемства
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#образование #нашелучшее #нашалепшае