У межах Міжнароднага медыцынскага форуму “Ахова здароўя Беларусі”  ў Мінску былі падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу на інфармацыйнае суправаджэнне дзяржаўнага прафілактычнага праекта “Здаровыя гарады і пасёлкі”, пераможцам якога стаў і Дзятлаўскі раён.

Куратары праекта на Дзятлаўшчыне расказалі, аб тым, як ён тут рэалізуецца, і падзяліліся сваімі ўражаннямі ад узнагароды.

Вадзім Бялятка, намеснік старшыні райвыканкама:

– Мэта рэспубліканскага праекта “Здаровыя гарады і пасёлкі”, які рэалізуецца ў нашым раёне, – стварэнне населеных пунктаў, якія жывуць па прынцыпе здаровага ладу жыцця, дзе насельніцтва адказна адносіцца да здароўя свайго і іншых людзей. У такіх населеных пунктах ёсць умовы для стварэння і ўмацавання здароўя, што таксама вельмі важна. Сёлета наш раён стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу ў намінацыі “Лепшае інфармацыйнае суправаджэнне праекта сярод населеных пунктаў з колькасцю насельніцтва да 1000 чалавек”. Вельмі прыемна было атрымліваць узнагароду, якая стала вынікам грунтоўнай сумеснай работы розных арганізацый і служб раёна. На Дзятлаўшчыне ўсебакова ствараецца здаровае асяроддзе: дзякуючы станцыям абезжалезвання, пабудаваным за апошнія гады, усё насельніцтва раёна забяспечана пітной вадой высокай якасці; пастаянна абнаўляецца спартыўная інфраструктура на базе навучальных установаў раёна. Варкаўтпляцоўкі становяцца цэнтрам прыцягнення і здаровага баўлення часу для моладзі. З боку раённай улады робіцца шмат, цяпер галоўная задача – засяродзіць увагу людзей на важнасці захавання іх уласнага здароўя, для гэтага праводзіцца інфармацыйная работа аб неабходнасці прытрымлівацца карысных звычак, весці правільны лад жыцця, займацца спортам, кантраляваць сваё адчуванне, своечасова праходзіць дыспансерызацыю.

Алена Шайбак, галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ:

– Праект “Здаровыя гарады і пасёлкі” рэалізуецца ў раёне з 2019 года і ахоплівае каля 70 % насельніцтва. У яго ўваходзяць аграгарадок Круцілавічы, горад Дзятлава, гарпасёлак Наваельня. Бліжэйшым часам да праекта далучыцца гарадскі пасёлак Казлоўшчына. Важна, што ў работу па прапагандзе здаровага ладу жыцця ўключаюцца самыя розныя ўстановы і жыхары раёна са сфераў адукацыі, культуры, аховы здароўя, рэдакцыі газеты, блогеры. Рэспубліканская ўзнагарода – пацвярджэнне таго, што нашу работу заўважаюць на ўзроўні рэспублікі, а значыць, мы рухаемся ў правільным кірунку. Так трымаць!

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#награда #нашелучшее #нашалепшае #Дятловщина

Похожие публикации