З 4 па 10 кастрычніка ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступіла 87 паведамленняў, 5 з якіх утрымлівалі звесткі аб прыкметах учыненых злачынстваў, 23 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 59 – аб іншых здарэннях.

Да адміністрацыйнай адказнасці быў прыцягнуты 21 правапарушальнік, узбуджана 4 крымінальныя справы.

Па мёд – у чужы вулей

Невядомы аматар салодкага “пагаспадарыў” на адным з прысядзібных участкаў вёскі Навасёлкі. Злодзея прывабілі пчаліныя вуллі, якія тут знаходзяцца. Не пабаяўшыся быць уджаленым, зламыснік скраў 7 рамак з пчалінай сям’ёй коштам каля 300 рублёў.

Міліцыя просіць грамадзян, якім што-небудзь вядома пра акалічнасці крадзяжу, паведаміць на нумар 102 або ўчастковаму інспектару міліцыі.

“Залатых спраў” злодзей

Добра “пазалаціў сабе ручку” злодзей, які ў вёсцы Дзямянаўцы скраў шкатулку з упрыгажэннямі. Сама шкатулка ацэнена ў 5 рублёў, затое яе змесціва – пяціграмовы залаты злітак і залатыя завушніцы з аметыстам – каштуе ў разы больш: каля 1305 рублёў. Праваахоўнікі ўстанавілі асобу вінаватага, яму давядзецца адказаць перад законам за свой супрацьпраўны ўчынак.

Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Следующая новость

Похожие публикации