Каб не здарыўся пажар з-за парушэнняў правілаў эксплуатацыі печаў, забараняецца:

— распальваць няспраўныя печы, пры дапамозе лёгкаўзгаральных і гаручых вадкасцяў;

— выкарыстоўваць дровы, даўжыня якіх перавышае памеры топкі;

— паліць печ з адкрытымі дзверцамі;

— пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду ў доме, дзе паліцца печ.

Акрамя таго, у моцныя халады печ трэба паліць некалькі разоў на дзень.

Гэта дазволіць пазбегнуць яе перагрэву і з’яўлення расколінаў. Паліць печ неабходна за дзве-тры гадзіны да сну.

Памятайце, што на падлозе перад дзверцамі печы павінен быць прыбіты металічны ліст, шырыня якога не менш за 50 см і даўжынёй на 10 см больш дзверцаў печы з абодвух бакоў. Падыходы да печы з боку топачнай дзверцы павінны быць свабоднымі. Мэбля павінна знаходзіцца не бліжэй за 70 см ад печы, а ад топачных адтулінаў – не менш за 150 см.

Адрамантаваць печ танней, чым ліквідаваць наступствы пажару.

Мікіта КАНДРАТОВІЧ,
старшы інспектар Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!
Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

Похожие публикации