Па добрай традыцыі святочную праграму Дня Незалежнасці на Дзятлаўшчыне прадоўжылі ўрачыстыя цырымоніі ўшанавання герояў, якія цаной свайго жыцця заваявалі для наступных пакаленняў мір і свабоду.

Дзятлаўчане паказалі, што і праз 80 гадоў з Дня Вялікай Перамогі яны памятаюць і шануюць самаадданасць і мужнасць пакалення пераможцаў.

Цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак прайшлі ў гарадскім парку на мемарыяле Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову і на абеліску Славы.
Колькі б ні мінула гадоў, а памяць і ўдзячнасць народа застаюцца такімі ж моцнымі, як у далёкія дні 1944 года, калі савецкія войскі горад за горадам вызвалялі нашу родную Беларусь.






























Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае