Днямі на вадаёмах райцэнтра прайшла міжведамасная прафілактычная акцыя “Летні патруль”, скіраваная на папярэджанне няшчасных выпадкаў на вадзе.

– Сумесны рэйд у рамках “Летняга патруля” арганізавалі супрацоўнікі АСВОДа, аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, РАНС, ГА “БРСМ”, – расказаў старшыня раённай арганізацыі АСВОД Сяргей Шпакоўскі. – Асаблівая ўвага ў час маніторынгу была скіравана на выкананне патрабаванняў бяспекі: нашэнне выратавальных камізэлек у час рыбалкі, недапушчэнне распіцця спіртных напояў каля вады, а таксама праверылі, ці не знаходзяцца на вадаёмах без суправаджэння дарослых непаўналетнія дзеці. Аматары рыбнай лоўлі атрымалі памяткі з правіламі бяспекі.

Таццяна ГРЫЦУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации