Трэці ўкос люцэрны. Будзе і чацвёрты! (+відэа)

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Сельскагаспадарчай тэмай нумар адзін па-ранейшаму застаецца жніво, разам з тым прадаўжаецца работа па ключавых напрамках.

Адзін з іх – касьба траваў і нарыхтоўка кармоў.

Так, у ААТ “Граніт-Агра”, як і многіх гаспадарках Дзятлаўшчыны, актыўна ідзе ўборка люцэрны трэцяга ўкосу. Работы праходзяць ва ўрочышчы Ведравічы, закладка траншэі вядзецца ў вёсцы Касцюкі.

– План нарыхтоўкі сенажу ў гаспадарцы 26 200 тон, па стане на сёння нарыхтавана 20 706 тон, – расказала галоўны аграном прадпрыемства Алена Майсейчык. – Скошаны 582 гектары траваў трэцяга ўкосу.

Па словах Алены Сяргееўны, прагнозы на выкананне і нават перавыкананне плана аптымістычныя: у гаспадарцы культывуецца сартавая люцэрна, якая хутка адрастае пасля кожнага ўкосу, чаму спрыяе і летняе цёплае надвор’е з частымі дажджамі.

– Чацвёрты ўкос не прымусіць сябе чакаць, – запэўнівае спецыяліст. – Па вопыце мінулых гадоў, касавіца прадаўжаецца аж да кастрычніка.

Акрамя таго, 1400 тон сенажу згодна з планам будзе закладзена ў стрэйч-плёнку. Як і штогод, ААТ “Граніт-Агра” забяспечыць сябе паўтарагадовым запасам кармоў, нарыхтаваных па тэхналогіі. А гэта значыць – будзем з малаком!

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga