Месячнік бяспекі працы

Важнае Да ведама грамадзян

З 15 ліпеня па 15 жніўня пройдзе месячнік бяспекі працы ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу Гродзенскай вобласці падчас правядзення ўборкі ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур.

Нягледзячы на работу, якая праводзіцца камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама, раённымі выканаўчымі камітэтамі, сельскагаспадарчымі арганізацыямі па забеспячэнні бяспекі працы падчас правядзення ўборачнай кампаніі, у многіх арганізацыях аграпрамысловага комплексу дапускаюцца парушэнні ўстаноўленых патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы, не забяспечваецца ў поўнай меры рэалізацыя палажэнняў Дэрэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”.

Даведка: на працягу апошніх гадоў у арганізацыях аграпрамысловага комплексу адзначаецца высокі ўзровень вытворчага траўматызму. У 2022 годзе ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінулі 4 работнікі і 19 атрымалі цяжкія траўмы, за 6 месяцаў 2023 года было траўмавана 16 чалавек, у тым ліку 2 са смяротным зыходам.

Сцяпан ВОЛЬСКІ,
галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама