На Дзятлаўшчыне выяўлены факты крадзяжу 470 літраў пафарбаванага паліва ў час уборачнай кампаніі. Парушальнікаў закона чакае пакаранне.
У гарачую пару жніва супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама рэгулярна праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы па выўленні фактаў крадзяжу прадукцыі новага ўраджаю, гаруча-змазачных матэрыялаў, матэрыяльных каштоўнасцяў.
Пільная ўвага звяртаецца на дзейнасць матэрыяльна адказных работнікаў (механізатараў, кладаўшчыкоў) сельгаспрадпрыемстваў раёна, адпрацоўваюцца іх рабочыя месцы, а таксама тэрыторыі, патэнцыяльна прыдатныя для захоўвання і збыту скрадзенай маёмасці.
У час рэйдаў у механізатара аднаго з сельгаспрадпрыемстваў раёна па месцы жыхарства было выяўлена 50 літраў афарбаванага дызельнага паліва, складзены адміністрацыйны пратакол па артыкуле “Дробны крадзеж і захоўванне афарбаванага дызельнага паліва”. Максімальная адказнасць за правапарушэнне – 80 базавых велічыняў (3200 рублёў).
Яшчэ больш ускладніў сваё становішча механізатар іншай гаспадаркі Дзятлаўшчыны, які “прысвоіў” 420 літраў дызельнага паліва і размясціў скрадзенае ў гаспадарчай пабудове бацькоўскага дома. Што, аднак, не дапамагло яму схавацца ад органаў правапарадку. У цяперашні час разглядаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы.
Заклікаем грамадзян быць сумленнымі і не спакушацца чужой маёмасцю, у тым ліку па месцы працы. За злачынства парушальнікаў нязменна чакае справядлівае пакаранне згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, а памер штрафу і цяжар правасуддзя пераўзыдзе меркаваны “лёгкі” заробак.
Руслан ЛАЎРЭНЦЬЕЎ,
выконваючы абавязкі начальніка ААПП
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga