Ведае ўчастковы. Адпачынак на вадзе – па правілах

Важнае Здарэнні і бяспека

Пытанне: што можна рабіць, а што забаронена ў час адпачынку на гарадскім пляжы?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Віктар Лазута:

– У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам асобам, якія наведваюць пляжы, забараняецца:

— купацца ў не  абсталяваных для гэтага месцах, а таксама ў цёмны час сутак;
— ужываць алкагольныя напоі, наркатычныя і псіхатропныя сродкі, таксічныя і атлумляючыя рэчывы;
— купацца ў стане алкагольнага ап’янення;
— заплываць за буйкі, падплываць да судоў і аб’ектаў, якія рухаюцца па вадзе;
— узбірацца на знакі, буі і іншыя прадметы;
— плаваць на рэчах, не прыстасаваных для гэтага;
— падаваць падманныя сігналы трывогі;
— пакідаць адных дзяцей да 14 гадоў;
— мыць у вадзе бялізну і транспартныя сродкі.

За парушэнне гэтых патрабаванняў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Акрамя таго, бяспечныя паводзіны на вадзе могуць каштаваць вам жыцця.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga