Хто не можа быць сведкам пры складанні завяшчання?

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Адказвае натарыус Гродзенскай натарыяльнай акругі Любоў Аўсіевіч:

– Артыкул 1044 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь вызначае пералік асобаў, якія не могуць быць сведкамі і не могуць падпісваць завяшчанне замест завяшчальніка. Гэта натарыус; асоба, на карысць якой складзена завяшчанне; муж такой асобы; яе дзеці, бацькі, унукі і праўнукі; спадчыннікі па завяшчанні або па законе; грамадзяне, якія не з’яўляюцца ў поўнай ступені дзеяздольнымі; непісьменныя людзі; грамадзяне, якія не валодаюць у дастатковай ступені мовай; некаторыя іншыя.

Завяшчальніку, сведку, асобе, якая падпісала завяшчанне, натарыус тлумачыць гэтыя патрабаванні заканадаўства, а яны ў сваю чаргу (акрамя завяшчальніка) пацвярджаюць натарыусу, што не адносяцца да вызначаных катэгорый, прычым прадастаўляць дакументы, што сведчаць гэта, не патрабуецца.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga