Прынцыповы матч

Важнае Спорт і турызм

23 чэрвеня ў Дзятлаве на стадыёне “Колас” адбыўся матч 9-га тура занальнага этапу чэмпіянату Гродзенскай вобласці па футболе, каманда ФСК “Дзятлава” прымала футбольны клуб “Факел-Навагрудак”.

Увесь першы тайм гаспадары поля трымалі балельшчыкаў у напружанні: гульня ішла пераважна ў нападзенні, але не давала жаданых галоў. На перапынак каманды пайшлі з лікам 0 : 0. Аднак у другім тайме дзятлаўчанам удалося сабрацца і пераламіць ход гульні. Першы наш гол з пенальці забіў Антон Агурцоў, праз 10 хвілін падмацаваўшы яго яшчэ адным прыгожым мячом у вароты сапернікаў. Фінальную кропку матча паставіў Уладзіслаў Пазнякоў.

Гульня завяршылася з лікам 3 : 1 на карысць дзятлаўчан.

– Перамога далася нам няпроста і стала надзвычай важнай для далейшага лёсу ФСК “Дзятлава” ў чэмпіянаце вобласці, – расказаў трэнер каманды Уладзімір Ганчар. – На цяперашні момант мы займаем 2-3 радкі турнірнай табліцы ў сваёй групе разам з Навагрудкам і па-ранейшаму маем шанцы на пападанне ў плэй-оф.

Наступны тур чэмпіянату Гродзенскай вобласці па футболе нашы футбалісты правядуць 6 ліпеня ў Дзятлаве, дзе сустрэнуцца з ФК “Ліда-2”. Чакаем магутны рэванш!

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga