Абараняемся ад віруса на працы

Важнае Да ведама грамадзян

Каб знізіць рызыку ўзнікнення і распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 (каранавіруснай інфекцыі) у працоўных калектывах, Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе кіраўнікам прадпрыемстваў, установаў і арганізацый выконваць простыя правілы абароны.

* Асобаў, якія прыбылі з-за мяжы, дапускаць да працы пасля 14-дзённай самаізаляцыі.

* Калі ёсць магчымасць, арганізаваць дыстанцыйны спосаб працы.

* Не варта дапускаць да працы асобаў з прыкметамі рэспіраторнай інфекцыі (насмарк, чханне, кашаль, павышаная тэмпература цела).

* Арганізаваць дыстанцыю 1-1,5 метра паміж працоўнымі месцамі, таксама рэкамендаваць наведвальнікам трымаць дыстанцыю 1-1,5 метра.

* Адтэрмінаваць правядзенне мерапрыемстваў, якія мяркуюць масавы ўдзел грамадзян (выставы, семинары, канферэнцыі).

* Арганізаваць правядзенне нарадаў і планёрак з выкарыстаннем відэасувязі; пры немагчымасці яе выкарыстання забяспечыць дыстанцыю паміжсупрацоўнікамі не менш за 1-1,5 метра.

* Адмяніць замежныя камандзіроўкі супрацоўнікаў да стабілізацыі сітуацыі ў свеце.

* Забяспечыць супрацоўнікам і наведвальнікам магчымасць выконваць гігіену рук – мыццё рукі з мылам або антысэптыкам (пажадана на спіртавой аснове). Па магчымасці, размясціць дазатары з антысэптыкам на працоўных месцах і месцах агульнага наведвання, кантрад\ляваць іх рэгулярную запраўку.

* Прадаставіць супрацоўнікам магчымасць выкарыстоўваць медыцынскія маскі.

* Арганізаваць рэгулярнае вільготнае прыбіранне памяшканняў з выкарыстаннем бытавых мыючых сродкаў і дэзінфектантаў. Акцэнт рабіць на апрацоўцы паверхні.

* Наладзіць як мага больш частае праветрыванне памяшканняў і ўвільгатненне паветра любымі даступнымі спосабамі. Пры магчымасці, рабіць дэзінфекцыю паветра.

* Калі на працы наладжана харчаванне супрацоўнікаў, аддаць перавагу аднаразаваму посуду.

* Размясціць у бачных месцах інфармацыю аб прафілактыцы рэспіраторных інфекцый, правілах паводзінаў і правільным мыцці рук.

Міністэрства аховы здароўя нагадвае, што правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў дапаможа скараціць колькасць згубленных па прычыне хваробы працоўных дзён, перашкодзіць распаўсюджанню вірусных інфекцый, у тым ліку COVID-19.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: