“Дзявочы вянок міру” сабраў сябровак

Важнае Грамадства

У рамках рэспубліканскага марафону моладзі і студэнцтва і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 27 чэрвеня ў Гродне праходзіць урачыстасць “Дзявочы вянок міру”.

На адной пляцоўцы яна сабрала кіраўніцтва вобласці, працоўную моладзь з усіх раёнаў Прынёмання, лідараў ГА “БРСМ” і Моладзевага парламента, маладых прадстаўніц грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”.

Дзятлаўшчыну ў горадзе над Нёманам прадстаўляе дэлегацыя ў саставе маладых работніц сферы сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, культуры, адукацыі.

У час сустрэчы ўдзельніцы мерапрыемства наведаюць моладзевы арт-салон, пазнаёмяцца з тэматычнымі выставамі да 80-годдзя вызвалення Беларусі, а вечарам, як сімвалы міру і прадаўжэння жыцця, спусцяць на ваду сплеценыя вяночкі.

Нагадаем, што праект “Дзявочы вянок міру” – ініцыятыва моладзевага крыла ГА “БСЖ”, якая матывуе маладое пакаленне захоўваць сапраўдныя беларускія каштоўнасці і дапамагае знаходзіць рэальныя сацыяльныя механізмы па іх умацаванні і папулярызацыі.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі ўдзельніц

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga