Добрага вам здароўя!

Важнае Грамадства

Напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў канцэрт-шанаванне.

Прадстаўнікоў гэтай высакароднай прафесіі павіншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі:

– Прафесія медыка – адна з самых складаных у свеце. Вучыцца ёй доўга і часам нялёгка, але вынікі пераўзыходзяць усе чаканні: гэта ўсмешкі і падзяка выратаваных вамі людзей і іх блізкіх. Дзяржава шмат робіць для падтрымкі сферы сферы аховы здароўя: развівае медыцынскую навуку і інавацыйныя тэхналогіі, праводзіць мадэрнізацыю і рэканструкцыю ўстановаў аховы здароўя, пастаянна ўдасканальвае матэрыяльна-тэхнічную базу бальніц і паліклінік. Развіццё медыцыны немагчыма уявіць без прафесіяналізму людзей у белых халатах. Ваша вернасць сваёй справе, міласэрнасць дазваляюць многім людзям вярнуцца да актыўнай дзейнасці, мець упэўненасць у заўтрашнім дні, зноў адчуць радасць жыцця. Асаблівыя словы ўдзячнасці хачу выказаць ветэранам галіны. Дзякуй за нястомную шматгадовую працу. Ваш вопыт і адданасць прафесіі выклікаюць захапленне і павагу, на вашым прыкладзе выхоўваецца новае пакаленне работнікаў аховы здароўя. Шаноўныя медыцынскія работнікі, шчыра жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту і шчасця, стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, далейшых поспехаў у вашай нялёгкай і такой неабходнай працы!

Аляксандр Станіслававіч уручыў медыкам заслужаныя ўзнагароды. Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама былі адзначаны доктар-афтальмолаг Валянціна Драздова, медыцынская сястра паліклінікі Валянціна Якшук; Падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага райвыканкама – фельчар выязной брыгады хуткай медыцынскай дапамогі Мікалай Белуш, загадчыца арганізацыйна-метадычнага кабінета Вераніка Емяльянчык, загадчыца Рудаяварскага ФАПа Алена Мацкевіч, фельчар школ педыятрычнага кабінета Алена Якаўчык; работнікі Казлоўшчынскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў – медыцынская сястра Ірына Высоцкая, санітаркі Лідзія Томчык, Святлана Місцюкевіч.

Ганаровымі граматамі Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны доктар-эксперт кабінета доктара агульнай практыкі Аксана Вінцукевіч, загадчыца Парэцкай амбулаторыі Кацярына Карэнка, медыцынская сястра педыятрычнага аддзялення Наталля Міхалоўская.

Словы віншавання і падзякі сваім калегам адрасаваў галоўны доктар Дзятлаўскай ЦРБ Віктар Яцкевіч, а таксама ўручыў абласныя ўзнагароды.

Павіншаваць медыцынскіх работнікаў з прафесійным святам прыйшлі кіраўнікі партый і грамадскіх арганізацый раёна. Намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Вадзім Бялятка падзякаваў медыкам за самаадданую працу ў барацьбе за здароўе пацыентаў, уручыў памятныя падарункі.

Да віншаванняў далучылася начальнік аддзела адукацыі райвыканкма, старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Марына Лашкоўская.

Прыемныя сюрпрызы з нагоды прафесійнага свята медыкі атрымалі ад прафсаюзнага камітэта Дзятлаўскай ЦРБ, прадстаўнікоў раённай арганізацыі ГА “БСЖ”, раённага камітэта ГА “БРСМ” і раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Падзякаваў медыкам за ўзаемадзеянне і адзначыў узнагародамі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама яго кіраўнік Вадзім Шчурскі.

Свае лепшыя песні медыцынскім работнікам дарылі артысты Дзятлаўшчыны Ганна Харлінская, Марына Варган, Ала Чарняўская, Чэслаў Свіб, Іван Кашко, Алеся Варабей, Таццяна Шостка, Сяргей Малышчык, Анастасія Голуб, ансамбль “Заранка”, група “Бархат”, ВІА “Гарачыя сэрцы”.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga