Калі няма зубоў — хлеб разжуеш заўсёды,
Хлеба няма — найгоршая бяда!
Пра хлеб надзённы і Хлеб духоўны напісана багата. І гэта зразумела: кожны год ідзе сапраўдная барацьба за яго, ад пачэснага, увішнага ўраджаю залежыць наш дабрабыт. З хлебам мы сустракаемся штодня. І будзённы і святочны стол цяжка без акрайца ўявіць. У беларусаў нават цэлы месяц горда называецца – жнівень.
Хлеб – гэта больш, чым проста ежа, гэта сам космас, гэта еднасць зямлі і неба, зямнога і духоўнага, сама філасофія надзённага. Гэта сінонім быцця, жыцця. Хлеб здаўна быў сімвалам сытасці і дастатку, правераным стагоддзямі і і акропленым потам сімвалам самаадданай, высакароднай працы, і невычэрпнай, вялізнай сілы зямлі-матухны. Хлеб – прыкмета душэўнай шчодрасці беларускага народа і яго, не дзеля краснага слоўца, гасціннасці.
Бываючы ў вёсках, я заўсёды люблю прайсціся сцяжынкамі і дарожкамі, пастаяць на ўскрайку хлебнага поля, паглядзець, як пад ветрам ходзіць залатая хваля пшаніцы, жыта, ячменю. Гэта сапраўдная высокая паэзія нашага быцця на Зямлі! У такія хвіліны сэрца напаўняецца радасцю — ад вялікага хлебнага возера! А колькі такіх азёр ззяе ў сінявокай Беларусі!
З маленства я любіў назіраць, як адбываецца ворыва, як затым сеюць, а пасля ўбіраюць. І калі я, яшчэ хлапчуком запытаўся ў камбайнёра Івана Васільевіча, што цікавіць яго ў такой працы, ёе трошкі падумаўшы адказаў: “Праца цяжкая, аднак за нас яе ніхто, Кастусь, не зробіць…” Гэты адказ я запомніў на ўсё жыццё.
Я ўжо даўно ўсвядоміў, што пасяўная і ўборачная – гэта падзеі вялікай дзяржаўнай важнасці. Велічыня клопатаў невымерная: падрыхтаваць насенне і глебу, своечасова пасеяць, вырасціць, зберагчы ад хвароб, не разгубіўшы збожжа, прыбраць. Колькі ж выпрабаванняўпраходзіцьколас — пакульпрарастае! Вецер, град, лівень, мароз, засуха…Хлеб жа зусім безабаронны ў адкрытымполі.
Таму калі бачу хлебароба, так і хочацца сказаць: «Дзякуй табе, Чалавек з вялікай літары!» Бо менавіта круглагадовы клопат прарастае у канчатковым выніку паўнаважкім Коласам. Нават мой цёзка, любімы пісьменнік Кастусь Міцкевіч узяў сабе надзвычай гаваркі псеўданім — Якуб Колас – як сімвал зямнога дабрабыту.
Здаўна вядома мудрае выслоўе, што сапраўднае шчасце з зямлі прарастае. Ад яе, зямлі-маці, зямлі-карміцелькі, наша жыццё, сіла, дастатак. З зямлёйхлебаробы заўсёды звязваюць надзеі на лепшую будучыню. Надзвычай высакародная праца хлебароба на зямлі. І, канешне, не простая, бо ў высокагаўраджаюшматскладнікаў. Прычым ніколі нельгазабываць, штозямля — не бяздонная камора, на знясіленых, хворых палетках нічога не вырасце, зямлятаксамапатрабуе ежы.
Нашы продкі надзвычай паважліва ставіліся да хлеба. Ранейклалі яго на стол, з любоўюнакрываліручніком. Сядаючы за стол, старэйшы ў доме, бацька, маці, бабуля наразалілусты хлеба. Прычым столькі, колькі павінны з’есці і ні лустачкі лішняй. Мая бабуля Таццяна прыгаворвала: «Дай, Божа, лусту хлеба рукамі трымаць і ў роце адчуваць».
Хлеб цудадзейным чынам, як сапраўдны чараўнік, звязвае мінулае, сучаснасць і будучыню. Ён заўсёды побач з намі, наш надзейны спадарожнік. Кожны дзень мы бярэм яго ў рукі, гэтую вялікую загадку прыроды-матухны. Хлеб хочацца есці штодзённа. Сёння ты ім насыціўся, а заўтра абавязкова зноў захочацца. Хоць кавалачак. Жыццё без хлеба, мусіць, маглі прыдумаць толькі недавучаныя дыетолагі.
Мае суайчыннікі, ад’язджаючы з бацькоўскай хаты, заўсёды бралі з сабой у дарогу хлеб як дабраславенне маці і наказ бацькі. Многія жанчыны, нават мужчыны добра ўмелі пячы хлеб. Хлебапячэнне ў Беларусі здаўна лічылася надзвычай важнай справай. У белайчыстайхустачцы, у фартусе, нетаропка, з асаблівайпавагайзамешвалі хлеб. А колькірадасці было ў сям’і, калідаставалі з печыбоханы. Ніякія сучасныя гаджаты так не могуць радаваць душу і сэрца! Духмяны, прыемны, цёплы пах адразу ішоў не толькі па хаце, але і па ўсёй вёсцы. А калі ў каго наставала вяселле, у выпечцы хлеба, каравая брала ўдзеламальусявёска.
Прымаўка «Хлеб усямугалава» вядомаяўсім. Для нашага народа нямабольшважнагапрадукта, чым хлеб. Ёсць народныя выразы, менш вядомыя: «Не страшна, што пот бяжыць па спіне, галоўнае – потымбудзе хлеб на стале»; «Хто ў полі з раніцы да ночы не працуе, у таго дома і хлеб не водзіцца»; «Жацьтрэба шмат, а жадаючых не адшукаеш»; «Не так дарагівінаградзаморскі, як хлеб вясковы – трохіукусіш, а рот поўнынаб’еш»; «Кароткія ў калача ножкі, але каліраптамсыдзе, то наўрадціягодагоніш»; «Наватсамы злы сабака, і той перадбулкайсцелецца»; «Вада ўсёадмые, а хлебўсіх накорміць»; «Святыя на сцяне, а хлеб на стале»; «Хлеб – падарунакБожы, адвечны наш карміцель»; «Хлеб — наш бацька, вада – маці»; «Булка ўсюды добрая: што ў нас, штоўдалечыні, за морам»; «Без хлеба і мясамсябе не накорміш»; «Паслясалёнага добра п’ецца, а пасля хлеба – спіцца»; «Вырашчанысваімірукамі хлебможашхоцьусюноч есці»; «Прыгожы снег, дыбескарысны, чорнаязямля, ды зерне гадуе; «У чыёй хаце хлеб ясі, таго і парадкі шануй”; «Быў бы ў хаце хлеб, а ўсёастатняе само наладзіцца».
Ваўсе часы хлебу аддавалася шмат ушанаванняў. Хлеб ўносілі ў новы пабудаваны дом, маладыхсустракалі хлебам-соллю, нават суседзі мяняліся хлебам як шаноўным гасцінцам. Нават у космасляцелі з боханамі, вагой усяго 4,5 грама.
Яшчэ сто гадоўтаму, у кастрычніку 1917 года, галоўным стаўзаклік: «За мір, за хлеб, за зямлю, за народную ўладу». І затым на працягуўсяго 20 стагоддзя, і сёння, ужо ў 21-м, робіццаўсё, кабнакарміцьусіх хлебам. І як тут не ўспомніцьмудраевыказванне: «У ваенны час хлеб — воін, а ў мірны — дыпламат і палітык».
Раней, калі пачыналася жніво, літаральна ўся вёска выходзіла ў поле. Тэхнікі не хапала. Вяскоўцы вязалі снапы, складалі ў копы. Нават дзеці басанож хадзілі па высокім, калючым іржышчы, з торбамі праз плячо, збіралі каштоўныя каласкі. Так хлопчыкі і дзяўчынкі хутка сталелі, вучыліся гаспадарыць на роднай зямлі, берагчы і шанаваць хлеб наш надзённы.
У Хлеба – святы дух, ён павінен паважацца і ўшаноўвацца. Яшчэ ў дзяцінстве я запомніў выдатныя словы педагога, Героя Сацыялістычнай працы Васіля Сухамлінскага: «Хто не ведае, што такое хлеб і праца — перастае быць сынам свайго народа. Губляе свае лепшыяякасцінародныя, становіццаадшчапенцам, невыразнайістотай, не вартайпавагі. Хтозабывае, што такое праца, пот, стомленасць, той перастаешанаваць хлеб». Колькі ў гэтых словахмудрасці, шчырасці, вялікай жыццёвайпраўды і штодзённай філасофіі.
Асабліваваенныя, пасляваенныяпакаленні добра зведалі цану хлеба, каліхацеласяатрымацьхоць маленькую скарыначку, кавалачак, крошачку. На сваіх жудасных біяграфіях у гэтым пераканаліся і жыхарыблакаднагаЛенінграда, іншыхакупаваныхтэрыторый у ВялікуюАйчынную. У вайнупяклі хлеб вайсковыяпякарні, сушылісухарыпаходныяпечы. Хлеб стараліся як мага хутчэйдаставіць на перадавую, утраншэі, з такой жа адказнасцю, як боепрыпасы. Без хлеба ў ліхіягадзіныбыўсапраўдныголад.
У розныягады мне давялосяразмаўляць з дзецьмівайны, ветэранамі. Яны па-рознамугаварыліабадным і тымжа: аб сумных вачахмаці, бабуль, калідзеціпрасілі хлеба, а спячыяго не было з чаго.
Аднойчы ў Ленінградзе я наведаў Музей гісторыігорада. Там захоўваеццапацямнелаялустачка хлеба. Гэтасутачнаяблакадная норма — 125 грам на аднагочалавека. Але менавітагэтыгоркі, грубы хлеб выратаваўмногіхленінградцаў ад галоднайсмерці. Гэтыянікчэмныяграмыбыліадзінайежай у суткі. Яны і ў 21 стагоддзіпаказваюць усяму свету, што войны больш не павінны паўтарацца, гавораць не толькіпра пакуты, але і мужнасцьленінградцаў, вялікуюцануперамогі.
Сённяўдосталь хлеба. Наша краіназбіраешматмільённы каравай. Але, на жаль, мы хутказабыліся, як нашыбабуліпаслявайныса стала падбіралілітаральна кожную крошачку. Як у калгасныхскладахпадбіралі, падмяталікожнаезярнятка. Нярэдка гэта была сумесьжыта,грэчкі, ячменю, аўса. Дадаваласясюды і размолотая кукуруза, і тоўчаная бульба. У вёскахварылітрадыцыйны кулеш. Аднойчы бабуля Таццяна згатавала мне яго. Смак, можна сказаць, гістарычны!
Вясковыя млыны былі падобны храму. Самога ж мельніка заўсёды называлі толькі па імені і па бацьку. Малолі таксама і на жорнах.
Радуе, што і сёння беларускі хлеб з’яўляецца выдатным гасцінцам. Госці, якія прыязджаюць у Беларусь з розных краін, вязуць на сваю радзіму айчынную выпечку. У нас часта можна сустрэць у мастацкіх працах жыта і васілёк побач. І гэта таксама добра, бо трывалае матэрыяльнае і прыгожае духоўнае заўсёды любілі нашы продкі. Любім гэткую еднасць і мы, нашчадкі славутых хлебаробаў Беларусі.
Як увішны вянок хлебаробскай працы ў нас штогод праходзяць кірмашы-дажынкі ў сельгаспрадпрыемствах, раёнах, на абласным і рэспубліканскім узроўнях. Прыемна, калі ў гонар працаўнікоў вёскі, людзей працы, ладзяцца шыкоўныя фестывалі.
Гонар вам і хвала, творцы хлеба і дабра! Перакананы: творца хлеба не можабыць злым і абыякавым. Толькі добрыя і небыякавыя людзі становяцца Хлебаробамі – нашымі карміцелямі.
Іаан Златавуст вучыць нас, зямлян: «Лепш хлеб з соллю ў спакоі і без смутку, чым мноства страў каштоўных у смутку і горы». Варта прыслухацца!
З павагай Канстанцін Карнялюк