Ведаць, каб помніць

Важнае Культура і адпачынак

Тэма Вялікай Айчыннай вайны з году ў год застаецца вядучай у дзейнасці Дзятлаўскай раённай бібліятэкі.

Такія знамянальныя даты, як 80-годдзе вызвалення Беларусі і Дзятлаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, надалі новы імпульс гісторыка-патрыятычнай рабоце ўстановы.

Бібліятэка шмат часу працуе па зборы дакументаў, назапашванні інфармацыі на розных носьбітах і распаўсюджванні сярод чытачоў матэрыялаў пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна.  Апошнім часам стварэнне электронных краязнаўчых баз даных стала адным з кірункаў работы. На сайце раённай бібліятэкі размешчаны база даных “Дарогамі вызвалення Дзятлаўшчыны”, электронная база даных “Фота з сямейнага альбома ветэрана”.

Аддзелам абслугоўвання і інфармацыіраспрацаваны патрыятычны праект “Нам жыць і помніць”, у рамках якогапраходзяць разнастайныя мерапрыемствы. У фае бібліятэкі экспануецца тэматычная выстава “Пераможнай даце – 80 гадоў”, якая на працягу года будзе папаўняцца новымі матэрыяламі і дакументамі.Увазе карыстальнікаў на сайце прадстаўлена  анлайн-віктарына “Ты выстаяў, мой край родны”.

Супрацоўнікі аддзела прымаюць удзел у раённым праекце “Гартаючы гісторыі старонкі” і абласных патрыятычных акцыях. Прайшла анлайн-акцыя “Напішы пісьмо салдату” і анлайн-рэпартаж “Дарогамі вайны. Маршрутамі Перамогі”.

Бібліятэка захоўвае падшыўкі раённай газеты “Перамога” з 1958 года.Артыкулы пра гады Вялікай Айчыннай вайны на Дзятлаўшчыне ўвойдуць у краязнаўчы альбом-памятку “Каб пакаленні помнілі…”: з успамінаў жыхароў.

Гэтыя звесткі дапамагаюць нам, сучаснікам, лепш зразумець падзеі вайны і сэрцам адчуць боль і трагедыю роднай зямлі.

Марына КРУПІЦА,
бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: