Ведае ўчастковы. Дзе не месца для веласіпеда?

Важнае Здарэнні і бяспека

“Ні праехаць ні прайсці!”, – хоць раз абураўся кожны з нас, пераступаючы і абыходзячы веласіпеды ў фае шматпавярховага дома.

Многа месца ў пад’ездзе ці не вельмі, усё адно ў сезон усё занята гэтым транспартным сродкам. Некаторых такая ж сітуацыя чакае ў агульных тамбурах, дзе суседзі ў аднабаковым парадку ладзяць уласную велапаркоўку. Аказваецца, гэта праблема турбуе не толькі жыхароў дома, але і супрацоўнікаў органаў правапарадку. Дзе жыхарам шматпавярховікаў нельга захоўваць асабісты веласіпед, тлумачыць участковы інспектар АУС райвыканкама Дзяніс Жыбарт:

– Жыхароў шматкватэрнага дома, якія захоўваюць веласіпеды па-за кватэрай, могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне “Правілаў карыстання жылымі памяшканнямі”, згодна з якімі грамадзянам у жылым доме забараняецца загрувашчванне калідораў, лесвічных маршаў і пляцовак, праходаў, запасных выхадаў і іншых дапаможных памяшканняў. За парушэнне гэтага патрабавання прадугледжаны штраф да 20 базавых велічыняў (да 800 рублёў).

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga