Дзятлаўчане на рэспубліканскім суботніку (фотафакт)

Важнае Грамадства Падзеі

Святлана Панасюк, кіраўнік Цэнтра па зябеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый:

– Разам з калегамі і калектывам аддзела адукацыі райвыканкама арганізоўваем навядзенне парадку на прылеглай тэрыторыі, на прапанову папрацаваць усе дружна адгукнуліся. За два парэднія дні мы пафарбавалі агароджу яблыневага саду, плот каля тэрыторыі адміністрацыйнага будынку. Сёння ачышчаем прыдарожную паласу па вуліцах Я. Купалы і Кірава.

На навядзенні парадку мы працуем не толькі ў дні суботніка, а рэгулярна, бо тэрыторыя, якая надежыць арганізацыі, немалая і патрабуе пастаяннай увагі.

Таццяна Нічыпаровіч, інспектар па кадрах Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва:

– Беларусь заўжды славілася сваёй чысцінёй і акуратнасцю. Госці нашай краіны ў захапленні, якія ў нас дагледжаныя сады, чыстыя вуліцы, квітнеючыя клумбы. Такія мерапрыемствы, як сённяшняе, згуртоўваюць людзей, натхняюць праяўляць такія якасці характару, як працавітасць, дбайнасць і гасціннасць.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga