Сёлета ўпершыню ў Беларусі справодзіцца спартыўна-масавае мерапрыемства “Фізічная культура і спорт – покліч часу” сярод юнакоў і дзяўчат 2010-2012 гадоў нараджэння, выхаванцаў установаў дадатковай адукацыі.
Да яго далучыліся аматарскія аб’яднанні ўсіх раёнаў нашай краіны.
Чарговы, занальны этап спаборніцтваў, прайшоў на Дзятлаўшчыне. У спартыўным супрацьстаянні на валейбольнай пляцоўцы сустрэліся навучэнкі Гезгалаўскай сярэдняй школы, удзельніцы гуртка “Валейбол”, які працуе на базе Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, з камандай Мастоўскага раёна. Удача была на баку гасцей.
Нашы юныя шахматысты – навучэнцы Дварэцкай сярэдняй школы з гуртка “Шашкі і шахматы” аспрэчвалі лідарства спаборніцтваў са зборнымі Лідскага і Навагрудскага раёнаў, у выніку занялі трэцяе месца.
Такім чынам, у абласных стартах спартыўна-масавага мерапрыемства “Фізічная культура і спорт – покліч часу” Дзятлаўшчыну прадставіць валейбольная каманда юнакоў “СпортПроф.by” Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў саставе навучэнцаў Хвінявіцкай сярэдняй школы, якая выйшла ў наступны этап па-за конкурсам.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga