Ведае ўчастковы. Пакаранне за выхаванне

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Пытанне: мой грамадзянскі муж выхоўвае прыёмнага сына-падлетка, часам “па-мужчынску”, з прымяненнем сілы. Як я магу заступіцца за дзіця?

Адказвае малодшы ўчастковы інспектар АУС райвыканкама Ігар Сакольнік:

– Калі вы або члены вашай сям’і сталі ахвярамі хатняга гвалту, не спрабуйце разабрацца самі, неадкладна звярніцеся ў райаддзел міліцыі або да ўчастковага інспектара. Вам будзе выдадзена накіраванне для праходжання судова-медыцынскай экспертызы, каб высветліць ступень цялесных пашкоджанняў. Калі яны цяжкія, вінаватая асоба можа быць прыцягнута да крымінальнай адказнасці: у гэтым выпадку правапарушальніка чакае пакаранне ў выглядзе штрафу або папраўчых работ тэрмінам да года, або арышт да трох месяцаў. У выпадку нанясення лёгкіх пашкоджанняў будзе адміністрацыйная адказнасць – штраф.

За 2023 і пачатак 2024 года ў Дзятлаўскім раёне па адпаведных артыкулах былі прыцягнуты да адказнасці 4 грамадзяніны.

Помніце: якія б апраўданні вы ні знаходзілі такім учынкам, хатні гвалт – гэта злачынства.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga