5 сакавіка 2024 года галоўным доктарам Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы назначаны Віктар Казіміравіч Яцкевіч.
Намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка прадставіў новага кіраўніка калектыву ўстановы.
Нарадзіўся Віктар Яцкевіч 13 верасня 1991 года ў горадзе Лідзе Гродзенскай вобласці. Мае вышэйшую адукацыю.
У 2015 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Працоўны шлях пачаў доктарам-інтэрнам Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы.
З 2016 па 2017 год працаваў доктарам-хірургам, на працягу 2017-2021 гадоў – доктарам-уролагам Лідскай ЦРБ.
У 2021 годзе Віктар Яцкевіч быў назначаны на пасаду намесніка галоўнага доктара па амбулаторна-паліклінічнай рабоце ўстановы аховы здароўя “Іўеўская цэнтральная раённая бальніца”, дзе працаваў да цяперашняга часу.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga