Гібель чалавека ў Лезнявічах

Важнае Здарэнні і бяспека

У вёсцы Лезнявічы Данілавіцкага сельсавета абрынулася перакрыцце нежылога дома, пад заваламі якога загінуў жыхар Мінскай вобласці 1986 года нараджэння.

Ён гасцяваў у пенсіянера, жыхара названай вёскі, калі да іх прыйшоў сусед 1987 года нараджэння з просьбай дапамагчы ў разборцы нежылога дома. Меркавана ўсе мужчыны знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

Госць вызваўся дапамагчы і, абпіліўшы сцены, прыступіў да прапільвання балак унутры дома, у выніку чаго канструкцыя не вытрымала і абвалілася на мужчыну. Гаспадар дома выклікаў брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі Дзятлаўскай ЦРБ, адкуль было накіравана паведамленне на Дзятлаўскі РАНС. Ратаўнікі, якія прыбылі на месца здарэння, выцягнулі пацярпелага з-пад завалаў, медыкі канстатавалі смерць.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga