Адзіны дзень галасавання. Надзея Бяржаніна: “Выбары для мяне – заўжды свята” (+відэа)

Важнае Грамадства

Для многіх дзятлаўчан дзень выбараў з’яўляецца чырвонай датай у календары, калі яны наведваюць участкі для галасавання. 25 лютага разам з землякамі прыйшла аддаць свой голас за дэпутатаў і жыхарка райцэнтра, удзельніца клуба “Нам гады не бяда” Надзея Бяржаніна.

– Сёння я прыйшла на выбарчы ўчастак з добрым настроем, на які не паўплывала нават дажджлівае надвор’е. Заўсёды хаджу на выбары ў асноўны дзень галасавання, бо гэта для мяне сапраўднае свята. У гэты дзень тут працуе буфет, які я абавязкова наведваю, ладзяцца выставы, канцэртныя праграмы. Некалі я сама была ўдзельніцай ансамбля “Ятранка”, мы спявалі на выбарчых участках, стваралі святочны настрой, – расказала жанчына. – Дэпутатам, якіх мы выбіраем разам, я жадаю плённай сумленнай працы на карысць беларускага народа і дабрабыту краіны, а людзям – добрага настрою, моцнага здароўя і мірнага неба.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: