21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

Грамадства Свежыя навіны

З гэтай нагоды ва ўстановах дашкольнай адукацыі раёна праведзена шэраг мерапрыемстваў, накiраваных на выхаванне ў дзяцей любові да Радзімы, сваёй роднай беларускай мовы.

Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне і суправаджае ўсё жыццё. Выхаванцы дзіцячых садоў адгадвалі загадкі, чыталі вершы беларускіх паэтаў, гулялі ў народныя гульні, удзельнічалі ў моўных акцыях і дзіцячых інтэрв’ю, віртуальных экскурсіях  і  літаратурных падарожжах .

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga