Школьны мерыдыян

Грамадства Свежыя навіны

Падарожжа з клоўнам

У рамках акцыі “Нашы дзеці” да навучэнцаў Круцілавіцкай сярэдняй школы завіталі ў госці работнікі Данілавіцкага дома культуры. Яны падрыхтавалі для дзяцей гульнявую праграму. Школьнікі  з задавальненнем выконвалі заданні клоўна: хадзілі вакол ёлачкі, абмінаючы перашкоды; перадавалі адзін аднаму падарунак; зрэзвалі з завязанымі вачыма сюрпрызы, спаборнічалі паміж сабой на хуткасць.

Каляды ў Радзівіла

Навучэнцы 7 “А” класа сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава сталі ўдзельнікамі квэсту “Каляды ў Радзівіла”, які арганізавалі супрацоўнікі Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея. На “цягніку часу” разам з князем Радзівілам і Снегавіком яны разгадвалі загадкі, гатавалі лёгкі сняданак для сямейства Радзівілаў, улічваючы густы і прыхільнасці князя. Уявіўшы зімовае паляванне, угадвалі, хто з жыхароў лесу пакінуў сляды на снезе, з мяшка з падарункамі князя выцягвалі маскі і танцавалі вакол навагодняй ёлкі. Ад князя яны Радзівіла атрымалі салодкія прызы, сфатаграфаваліся каля навагодняй ёлкі.

Паездка ў Гродна

Навучэнцы Казлоўшчынскай сярэдняй школы наведалі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Сустрэча пачалася з невялікай экскурсіі па студэнцкім медыяцэнтры. Загадчык кафедры журналістыкі, былая выпускніца Казлоўшчынскай сярэдняй школы, Іна Мінчук паказала, як ажыццяўляецца работа медыяцэнтра. Яна правяла са школьнікамі майстар-клас па напісанні нататкі. Затым наведалі адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў горада – ААТ “Молочный Мир”, дзе пазнаёміліся з працэсам вытворчасці сыру.

Агарод на падаконніку

Дашкольнікі Круцілавіцкай сярэдняй школы разам з выхавацелем стварылі агарод на падаконніку. Сумесна пасадзілі цыбулю, пасеялі памідоры. Актыўна прымалі ўдзел у стварэнні атрыбутаў агарода: канструявалі агародніну з паперы, будавалі агароджу, размяшчалі дэкаратыўныя гарбузы. Цяпер яны вядуць назіранні за ростам раслін і фіксуюць іх у дзённіку.

Такім чынам дзеці атрымліваюць першыя навыкі вырошчвання раслін сваімі рукамі, іх догляду, даведваюцца аб умовах вырастання.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga