Мой горад спіць і сніць чароўны сон…

Важнае Грамадства

Мой горад спіць і сніць чароўны сон,
Нібыта з неба, з зоркі недасяжнай,
Зляцеў на санках мудры Дзед Мароз,
Павіс над плошчай на дзясятак сажняў.
Глядзіць наўкола, дзівіцца з красы,
Такой мілоты ён даўно не бачыў:
– І праўда, дзятлаўчане, малайцы,
Не скажаш жа пра іх ніяк іначай.
Свой горад любяць, ладзяць прыгажосць,
Працуюць шчыра, да вышынь імкнуцца,
І любяць родны край, і берагуць,
Па праву патрыётамі завуцца.
Дам падарунак добры, ад душы –
Не грошы, не, а вечнае, святое,
Каб сэрцы не патухлі ўначы,
Каб ярка ззялі светлай дабрынёю,
Каб дзеткі іх здаровымі раслі,
Каб мір і лад заўжды былі ў хатах,
Каб на спагаду, шчырасць і любоў
Іх хата для людзей была багата.
Прыўзняўся зноў над плошчай Дзед Мароз,
Махнуў чароўнай палачкай сваёю –
І разлілося дзіўнае святло
Над нашай роднай дзятлаўскай зямлёю.
Спяшаўся новы, самы лепшы год
Да ўсіх людзей, імчаўся над планетай.
А людзі спалі, снілі светлы сон –
І мары разляталіся над светам.

Алена Абрамчык