Правы ад “А” да “Я”

Грамадства Свежыя навіны

У Дзятлаўскай раённай  бібліятэцы створана аматарскае аб’яднанне для падлеткаў “Прававы лабірынт” у рамках прававого праекта “Закон і права”.

Улічваючы ўзроставыя асаблівасці, выкарыстоўваюцца розныя формы масавых мерапрыемстваў: патрыятычная гадзіна, актуальная гутарка, гадзіна інфармацыі, урок бяспекі. Прымяняюцца і інтэрактыўныя формы работы – гульня, сітуацыйныя заданні, якія дазваляюць кожнаму ўдзельніку праявіць сябе, зрабіць правільны выбар, прыняць патрэбнае рашэнне, каб пазбегнуць праблем з законам.

У снежні тут прайшоў Дзень права, адбылася дыскусія “Што даведаліся пра правы?”. Падлеткі яшчэ раз успомнілі пра свае правы і абавязкі, адказнасць за іх парушэнне. На мерапрыемства была запрошана загадчыца Дзятлаўскай юрыдычнай кансультацыі Эдзіта Перажок, у час размовы яна завастрыла ўвагу на палавой недатыкальнасці дзяцей і падлеткаў. Расказала, што злачынствы супраць жыцця, здароўя, палавой недатыкальнасці і палавой свабоды непаўналетніх з’яўляюцца грамадска небяспечнай з’явай і ўяўляюць сабой адну з найбольш небяспечных формаў антысацыяльных паводзінаў.

Важным вынікам мерапрыемства стала ўсведамленне ўдзельнікамі думкі аб тым, што веданне сваіх правоў і абавязкаў робіць жыццё паспяховым, выхоўвае грамадзянскую адказнасць і пачуццё ўласнай годнасці.

Марына КРУПІЦА,
бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga