Каталіцкія вернікі сустрэлі Нараджэнне Хрыстова

Галоўнае Грамадства

25 снежня ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі прыхаджане сабраліся на святочную Імшу.

Ксёндз-пробашч Здзіслаў Пікула павітаў усіх прысутных і павіншаваў з вялікай падзеяй:

– Гэта радасны дзень, свята веры, дабра, любові і надзеі. Сардэчна віншую ўсіх са святам Божага Нараджэння. Няхай Божы Сын, які нараджаецца ў нашых сэрцах, узмацняе і нясе радасць усім людзям добрай волі.

Адна з прыхаджанак зачытала святочны зварот на свята Божага Нараджэння і Новы год ад імя  біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.

Незвычайнае віншаванне падрыхтавалі дзеці, яны паказалі сцэнку. Гэта была не проста тэатральная пастаноўка, а цэлае прадстаўленне. Перад прысутнымі паўсталі тыя  дні, калі нарадзіўся Хрыстос. Усе адчулі асаблівае хваляванне, калі пачулі плач народжанага Пана Езуса.

Першымі, хто даведаўся аб нараджэнні Сына Бога, былі пастушкі. Каралям было абвешчана аб гэтай радаснай падзеі  яркай зоркай, якая ўзышла над Віфлеемам.  Яны падышлі да немаўляці і прынеслі дары.

Ксёндз Здзіслаў Пікула падзякаваў усім, хто сёння сабраўся ў такі важны дзень.

Вольга ЮШКЕВІЧ
Фота Наталлі АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga