Хутчэй на каток!

Галоўнае Спорт і турызм

3 снежня пачаў працаваць каток на хакейнай каробцы каля стадыёна “Колас”.

За першы дзень яго ўжо наведала больш за 100 чалавек.

Першай, хто далучыўся да зімовых забаваў, стала сям’я Белавус, самы юны наведвальнік катка – трохгадовы Сцяпан Чапелаў, які прыехаў сюды з Наваельні разам з бацькамі і старэйшымі братамі.

Рады аматараў масавага катання таксама папоўніла сям’я начальніка Дзятлаўскага РАНС Сяргея Казушчыка, хакеісты раённай каманды “Алмаз”, якія правялі на родным лёдзе першую нефармальную трэніроўку.

Наведаць лядовую пляцоўку пад адкрытым небам можа кожны жадаючы: у буднія дні з 17 да 21 гадзіны, у выхадныя – з 14 да 21 гадзіны. Спартыўныя школы і каманды пад кіраўніцтвам трэнера могуць займацца на лёдзе таксама днём у буднія дні. Самастойна каток можна наведваць з 10-гадовага ўзросту.

Цэны з мінулага года не змяніліся: са сваімі канькамі – 1 рубель за 1 гадзіну, калі хочаце ўзяць канькі ў арэнду, гэта будзе каштаваць 2 або 3 рублі за 1 гадзіну (у залежнасці ад года выпуску і мадэлі). У наяўнасці 120 пар канькоў ад 28 да 46 памераў нагі. Таксама ў пункце пракату можна ўзяць у арэнду лыжы.

Для пэўных катэгорый грамадзян (дзеці-сіроты, дзеці з апякунскіх сем’яў, пенсіянеры і іншыя) прадугледжаны скідкі.

Удакладніць інфармацыю або задаць пытанні можно Вользе Іванаўне Васіленка па тэлефоне +375-44-5927175 (А1).

Наталля АВЯРЧУК
Фота прадастаўлены Дзятлаўскім фізкультурна-спартыўным клубам

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga