Салодкія падарункі – ад прафсаюзаў

Галоўнае Грамадства

Акцыя “Нашы дзеці”, якая стартавала 10 снежня і прадоўжыцца да 10 студзеня, упэўнена крочыць па Дзятлаўшчыне.

Сёння прадстаўнікі прафсаюза работнікаў адукацыі наведалі вялікую дружную сям’ю Шэлегаў, каб перадаць ім салодкія падарункі ад Дзядулі Мароза.

У дзіцячым доме сямейнага тыпу Марыны і Аляксандра Шэлегаў сёння выхоўваюцца восем дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, сем хлопчыкаў і дзяўчынка ва ўзросце ад шасці да пятнаццаці гадоў. Усе яны – вучні школ горада Дзятлава.

У госці да дзяцей завіталі старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі Станіслаў Фабішэўскі, галоўны спецыяліст раённага аддзела адукацыі Алена Чайкоўская і старшыня прафкама аддзела адукацыі, членамі якога з’яўляюцца прыёмныя бацькі. Дзеці з задавальненнем атрымалі падарункі, cфатаграфаваліся з дарослымі каля хатняй упрыгожанай ёлкі.

– Хутка будзе чвэрць стагоддзя, як акцыя “Нашы дзеці” праходзіць у Беларусі. З 2002 года да яе актыўна далучыліся прафсаюзныя арганізацыі пад эгідай акцыі “Прафсаюзы – дзецям”, – адзначыў Станіслаў Фабішэўскі. – Галоўная мэта акцыі – зрабіць дзяцей шчаслівымі. Каб кожны хлопчык і кожная дзяўчынка нашага раёна і ўсёй Беларусі адчулі, што іх любяць у іх сям’і, у іх краіне.

Акрамя таго, адзначыў Станіслаў Баляслававіч, прафсаюз падорыць шматдзетным сем’ям 15 білетаў на ёлку ў Палац прафсаюзаў у Мінску, паездку дапоўніць займальная экскурсія па горадзе-героі. Калядная і навагодняя казка, што завітала да Шэлегаў з акцыяй “Нашы дзеці”, толькі пачынаецца. Наперадзе іх, як і іншых дзяцей раёна, чакае яшчэ шмат падарункаў і сюрпрызаў, салодкіх і цікавых.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: