У Дзятлаўскім раёне на вытворчасці загінуў чалавек

Важнае Здарэнні і бяспека

28 лістапада каля 14 гадзін наладчык абсталявання ААТ “Дварэцкі льнозавод” 1991 года нараджэння праводзіў зняцце намоткі льновалакна з сепаратара, папярэдне спыніўшы лінію і перавёўшы яе ў ручны рэжым.

Мужчына парушыў тэхніку бяспекі: засунуў галаву і тулава ўнутр механізма, які прыйшоў у рух. Галаву пацярпелага заціснула  лопасцямі сепаратара, у выніку чаго ён загінуў.
Следчы камітэт Дзятлаўскага раёна праводзіць праверку па факце здарэння.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga