“Мудрасць+” – сустрэчы ў радасць

Грамадства Свежыя навіны

У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы на працягу 5 гадоў працуе аматарскае аб’яднанне “Мудрасць+”.

Яго ўдзельнікі  – людзі “залатога” ўзросту, дэвіз якіх “Нам гады – не бяда!”. Галоўнай задачай аб’яднання з’яўляецца арганізацыя вольнага часу, правядзенне сустрэч, конкурсаў, віктарын, тэматычных гадзін і іншых мерапрыемстваў. З пачатку  года тут прайшлі фальклорныя вячоркі “Ад Каляд і да Вадохрышча”, прэс-агляды, сустрэча са святаром, духоўная размова, гадзіна карыснай інфармацыі “Як зберагчы здароўе”, кулінарныя вячоркі.

Наталля СІЎКО,
бібліятэкар Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga