#Культурная тэрыторыя

Культура і адпачынак Свежыя навіны

У 2023 годзе ў Раклевіцкай сельскай бібліятэцы-клубе распрацаваны праект “#Культурная тэрыторыя”, у рамках якога арганізавана новае аматарскае аб’яднанне для мужчын “Сустрэча”.

Тут ладзяцца разнастайныя   мерапрыемствы: калядныя пасядзелкі, гадзіны карысных парадаў, рэтра-пасядзелкі і іншыя.

Бібліятэка стала для іх тым куточкам, дзе можна з карысцю правесці вольны час, абмяняцца цікавай інфармацыяй, не заставацца ў баку ад хвалюючых падзей жыцця, паслухаць карысныя парады, прыняць удзел у песенных і танцавальных конкурсах ці проста прыемна адпачыць за більярдам і ў трэнажорнай зале.

Таццяна  ЦЫГЕЛЬ,
бібліятэкар Раклевіцкай сельскай бібліятэкі-клуба

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga