Каб маладое пакаленне пераймала вопыт

Важнае Грамадства

На першым Мінскім форуме маладых дзяржаўных служачых старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, упаўнаважаны прадстаўнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у горадзе Мінску Наталля Качанава адзначыла, што асноўная задача сістэмы дзяржкіравання – надаць імпульс далейшаму развіццю дзяржслужбы ў Беларусі.

Сустрэча сабрала на адной пляцоўцы не толькі маладых дзяржслужачых сталіцы, але і актыўную мінскую моладзь.

Прагучала шмат важных думак і пасылаў. Меркаванне наконт асноўных з іх выказала каардынатар дзейнасці моладзевага парламента пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў Ірына Мішчанка:

– На Дзятлаўшчыне актыўна развіваецца дзейнасць маладых парламентарыяў раёна. У нас працуюць дзве палаты – навучэнцкая і працоўнай моладзі, якую ўзначальвае Вікторыя Тыць, яна ж з’яўляецца членам моладзевага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь другога склікання. Мы сустракаемся, у тым ліку пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага, ладзім сумесныя акцыі і працоўныя дэсанты разам з вучнёўскім моладзевым парламентам. Неаднаразова на розных пляцоўках Вікторыя Тыць расказвала юным дзятлаўчанам аб фарміраванні моладзевага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь, напрамках яго дзейнасці, перспектывах развіцця. Усё гэта робіцца для таго, каб маладое пакаленне не толькі вынікова ўдзельнічала ў грамадскім жыцці раёна, але і пераймала вопыт ад маладых парламентарыяў, мела ўяўленне аб структуры і дзейнасці сістэмы дзяржаўнага кіравання нашай краіны. Я ўпэўнена, што менавіта з такіх школьнікаў у далейшым і вырастаюць дастойныя дзяржаўныя дзеячы. Цяпер, напрыклад, у нас ідзе прадвыбарная кампанія дэпутатаў вучнёўскай палаты, адзіны дзень галасавання адбудзецца 10 лістапада. Гэта таксама важны вопыт.

Поўнасцю згодна са словамі Наталлі Качанавай, што “нашай дзяржаве патрэбны не проста высокакваліфікаваныя і мэтанакіраваныя спецыялісты, здольныя аператыўна вырашаць важныя задачы, а сапраўды дзяржаўныя людзі – прыстойныя, патрыятычныя, адданыя. Паступаючы на службу, чалавек павінен разумець – гэта не проста праца, гэта жыццё, поўнае прысвячэнне сябе служэнню людзям і сваёй краіне”. Менавіта па гэтай прычыне яшчэ са школьнага ўзросту мы стараемся прывіваць найбольш актыўным навучэнцам, якія імкнуцца да самарэалізацыі, высокія маральныя і патрыятычныя якасці. Гэта ажыццяўляем у тым ліку праз дыялогі пакаленняў, адзін з апошніх, як памятаем, ладзіўся да 105-годдзя камсамолу. Маладыя людзі даведваюцца, як працавала і на што раўнялася старэйшае пакаленне, якой цаной нашай краіне даваліся новыя дасягненні і выгоды, а потым яны і самі стараюцца рабіць штосьці значнае на карысць Дзятлаўшчыны і Беларусі ў цэлым. Усю гэту работу і надалей будзем прадаўжаць.

У завяршэнні абавязкова хачу паўтарыць пасыл Наталлі Качанавай для ўдзельнікаў Мінскага форуму, які будзе актуальны не толькі для моладзі Дзятлаўшчыны, але і для ўсіх нас. “Няўхільна прытрымлівайцеся абранага нашай краінай палітычнага курсу. Заўсёды думайце аб тым, каб ваша праца была эфектыўнай, будзьце ва ўсім абсалютна справядлівымі, праяўляйце клопат аб людзях, сумленна і адказна рабіце сваю справу, кожны на сваім месцы. Бо за гэтым – мір і спакой на беларускай зямлі, а значыць – наша з вамі будучыня, будучыня нашага народа і нашай Радзімы”.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga