Раённы інтэрнэт-праект “#ПамяцьСэрца”

Важнае Грамадства

Напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі   навучэнцы ўстаноў адукацыі ўдзельнічалі ў раённым  інтэрнэт-праекце “#ПамяцьСэрца”.

Арганізатарамі і каардынатарамі гэтай творчай справы сталі Дзятлаўскі цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі і Раклевіцкі дзіцячы сад-базавая школа.

Каманды з усіх устаноў адукацыі нашага раёна актыўна ўключыліся  ў творчую дзейнасць па выкананні заданняў інтэрнэт-праекта. Гульня праходзіла ў чатыры этапы: “Музей і памяць”, “Я і мая малая радзіма”, “Дарогамі Дзятлаўшчыны”, “Памяць нашых сарцаў”. У ходзе выканання заданняў  удзельнікі каманд  стваралі мультымедыйныя прэзентацыі, відэафільмы аб сваім населеным пункце, паказвалі інтэлектуальныя здольнасці  і веданне гісторыі роднага краю у час віктарын, QR-кроса,  інтэрактыўных заданняў.  Кожная каманда мела магчымасць  зрабіць рэкламу свайго музея ці музейнага пакоя і запрасіць  усіх жадаючых наведаць іх, убачыць цікавыя экспанаты і новыя экспазіцыі.

Вынікамі праекта задаволены і арганізатары, і ўдзельнікі. Была створана відэатэка “Падарожнічаем па Дзятлаўшчыне”, у якой размешчаны відэафільмы аб выдатных мясцінах нашага рэгіёна,  а таксама прэзентацыі населеных пунктаў, у якіх жывуць удзельнікі каманд.  Праглядаючы творчыя работы, можна яшчэ раз упэўніцца, што кожны куточак у нас славіцца сваёй адметнасцю і непаўторнасцю. Работы дзяцей прасякнуты любоўю да сваёй малой радзімы.

Не засталіся ўдзельнікі ў баку і ад адметнай даты. Імі была створана віртуальная Дошка памяці, на якой размешчана інфармацыя аб ветэранах, якія жывуць ці жылі ў іх мясцовасці. А створаныя імі відэаролікі “Мы помнім і ганарымся!” яшчэ раз даказваюць, што маладое пакаленне ніколі  не забудзе, якой цаной нам дасталося мірнае неба.

Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі Дзятлаўскага цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі ў красавіку 2020 года.

Наталля СОКАЛ,
настаўніца Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: